Прадпрымальнікаў Воршы душаць арэнднай платай і падаткамі
Прадпрымальнікі, якія працуюць на рынках у Воршы, абураюцца высокай арэнднай платай і падаткамі. Кожны месяц ім трэба заплаціць ня менш за 10 мільёнаў рублёў. Пра гэта паведаміў адзін з чытачоў сайту “Хартыя ‘97″.
Дырэктар ААТ «Полацак-Шкловалакно» ня хоча спрачацца з рабочымі
У працоўным калектыве «Полацак-Шкловалакна» ўзьнікла калектыўная працоўная спрэчка. Частка рабочых ня згодная з асобнымі нормамі калектыўнай дамовы. Пасьля шэрагу працэдур, прадугледжаных Працоўным кодэксам, працоўныя накіравалі дырэктару патрабаваньне «зьмяніць незаконныя нормы калектыўнай дамовы». Паводле ўказу прэзыдэнта наймальнік абавязаны быў цягам трох дзён з дня ўзьнікненьня працоўнай спрэчкі з рабочымі паведаміць пра яе ў Дэпартамэнт аховы працы – але гэтага не адбылося.
У Гарадку зачынілі рынак
Ад пачатку 2014 году не працуе рынак у Гарадку. Прыватныя прадпрымальнікі засталіся без працы. Гарадоцкі райспажыўсаюз не заключае дамоваў на працу на рынку па вул. Спартыўнай, а Гарадоцкая падатковая інспэкцыя не бярэ ад прыватнікаў адзінага падатаку.
Адміністрацыя «Полацак-Шкловалакна» спрабуе ашукаць рабочых
Начальнікі заводзкіх падразьдзяленьняў падманам прымушаюць рабочых са Свабоднага прафсаюзу падпісваць заявы пра перадачу паўнамоцтваў афіцыйнаму прафсаюзу. У сувязі з пачаткам калектыўных перамоваў паміж працоўнымі і працадаўцам на полацкім заводзе “Шкловалакно” начальнікі раздаюць рабочым, якія не ўваходзяць у прадзяржаўны “Белхімпрафсаюз”, падрыхтаваныя блянкі заяў і прымушаюць іх падпісваць. У тэксьце заявы сказана: “Прашу маім ўпаўнаважаным прадстаўніком лічыць першасную прафсаюзную арганізацыю “Белхімпрафсаюз”, сябрам якой я не зьяўляюся…”
Віцебскім чыгуначнікам затрымліваюць выплату заробкаў
Рабочым вагоннага ўчастку БЧ у Віцебску раяць рабіць заначкі на чорны дзень. «Я працую на Віцебскім вагонным участку ўжо пяць гадоў. За гэты час шмат што здаралася, але затрымкі па выплатах заработнай платы і авансу не было. На пачатку 2013 году нам пачалі штомесяц затрымліваць выплаты авансаў на пару дзён, а бліжэй да канца году пачалі затрымліваць і саму заработную плату, прычым сыстэматычна тлумачачы затрымкі тым, што набралі шмат крэдытаў і купілі новыя вагоны», - паведаміў супрацоўнік прадпрыемства.