2 траўня пяршоўка Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП) працаўнікоў ААТ «Нафтан» падала пазоў у суд на Наваполацкі гарвыканкам, паведаміў лідэр арганізацыі Іван Сьвятоха (на фота). Адзінае патрабаваньне да ўладаў - адмяніць рашэньне аб ануляваньні рэгістрацыі дадатковага пагадненьня пяршоўкі БНП аб далучэньні да калектыўнай дамовы.

Пры прадпрыемстве ААТ «Полацак-Шкловалакно» ўжо даўно створаная грамадзкая арганізацыя вэтэранаў вайны і працы ААТ «Полацак-Шкловалакно». Звычайна ў гэтую арганізацыю прымаюць работнікаў прадпрыемства, якія выйшлі на пэнсію. Для вэтэранаў часам арганізуюцца канцэрты, экскурсіі, да дня вэтэрана выдаюць маленькую матэрыяльную дапамогу ад заводу. Ня ўсе пэнсіянэры імкнуцца туды ўступіць, але і, як высьветлілася, ня ўсіх туды прымаюць. Старшыню Свабоднага прафсаюзу працоўных «Шкловалакна» Віктара Стукава адмовіліся прыняць у арганізацыю, хоць пасьпелі ўзяць ўнёскі за год.

Толькі за першы квартал бягучага году на Віцебшчыне за несвоечасовую выплату заработнай платы пакараныя 179 юрыдычных і 172 службовыя асобы. Паводле інфармацыі КДК вобласьці, агульная сума штрафаў, спагнаных зь вінаваўцаў “пратэрміновак”, - каля 300 мільёнаў рублёў.

Надоечы кіраўніцтва арганізацыі сабрала ўсіх работнікаў дзяржаўнай арганізацыі і распавяло падрабязнасьці падзеяў, якія адбыліся ва Ўкраіне. Пра гэта не без гіроніі распавядаюць рабочыя “Аршанскіх цепласетак”. У прыватнасьці, людзям паведамілі, што актывістам Майдану за ўдзел у мітынгах нібыта плацілі па тры тысячы даляраў ЗША.

Раённыя ўлады просяць грошай у прадпрымальнікаў. Гэта ўжо другі такі выпадак цягам сакавіка. Два тыдні таму сродкі вымагалі на пасяўную, а цяпер - на абстрактныя патрэбы райвыканкаму пад выглядам суботніку. Ён адбыўся 29 сакавіка. Напярэдадні яго правядзеньня прадпрымальнікі ў Паставах атрымалі ліст з райвыканкаму, копію якога даслаў у рэдакцыю charter97.org адзін з чытачоў.