Адна з асноўных прычын росту - парушэньне суб’ектамі гаспадараньня тэрмінаў паступленьня экспартнай валютнай выручкі і імпартаваных тавараў.
У 2013 годзе парушэньні парадку ажыцьцяўленьня зьнешнегандлёвых апэрацыяў выяўленыя Камітэтам дзяржаўнага кантролю ў 10 юрыдычных асоб. Усяго з парушэньнем тэрміну па экспартных апэрацыях паступіла 71,5 мільёна расейскіх рублёў, 170,2 тысяч эўра і 10 тысяч даляраў, не забясьпечана паступленьне валюты ў суме 13,1 мільёнаў расейскіх рублёў і 8 тысяч даляраў. Зь перавышэньнем вызначаных тэрмінаў паступілі тавары па імпарце на суму 3,2 мільёна расейскіх рублёў.
Асобнымі прадпрыемствамі не прымаюцца меры па спагнаньні запазычанасьці за адгружаную на экспарт прадукцыю, тавары адгружаюцца пры наяўнасьці пратэрмінаванай запазычанасьці пакупніка па раней зробленых адгрузках. Пэрыяд перавышэньня вызначаных тэрмінаў завяршэньня зьнешнегандлёвых апэрацыяў даходзіць да трох гадоў.
Так, запазычанасьць зарэгістраваных у Расейскай Фэдэрацыі суб’ектаў ТПС ТАА «М-Віцязь» і ТАА «С-Віцязь» перад заснавальнікам - ААТ «Віцязь» за адгружаную прадукцыю склала 8,5 мільёнаў расейскіх рублёў, а зь перавышэньнем тэрмінаў правядзеньня зьнешнегандлёвых апэрацыяў да 636 дзён паступіла 56,7 мільёнаў расейскіх рублёў. Пры гэтым адгрузка прадукцыі ажыцьцяўлася пры наяўнасьці пратэрмінаванай запазычанасьці названых суб’ектаў ТПС.
Усяго з пачатку 2013 году да адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньні тэрмінаў правядзеньня зьнешнегандлёвых апэрацыяў прыцягнутыя 15 юрыдычных асоб з накладаньнем штрафу на агульную суму 5273,5 мільёнаў рублёў.
Крыніца: Ежедневник