М.Мід
Ці ёсьць мяжа паміж палітыкай і правамі чалавека і дзе яна? Чаму праваабаронцы гэта не палітыкі і што такое грамадзкі інтарэс? Як абараняць свае правы і як працуе міжнародная салідарнасьць? Падавайце да 27 сакавіка заяўкі на вялікі праваабарончы сэмінар зь міжнароднымі экспэртамі ў Менску!
Правы Чалавека ўнівэрсальныя і створаныя, каб абараняць чалавека ад дзяржавы. Аднак існуючыя схемы і мэханізмы абароны перастаюць працаваць. А якія мэтады працуюць? Дакладных адказаў ня ведае ніхто, але разам мы можам пачаць іх пошук на сэмінары 30-31 сакавіка ў Менску.
Дэдлайн падачы заявак 27 сакавіка ўключна. Сьпяшайцеся, колькасьць месцаў строга абмежавана! Удзел ва ўсім сэмінары абавязковы!
Міжнародныя экспэрты ў сфэры Правоў Чалавека і дзеяньняў у абарону грамадзкіх інтарэсаў прыедуць у Менск і падзеляцца зь беларускімі ўдзельнікамі сваімі ведамі і досьведам.
У праграме сэмінару:
- канцэпцыя правоў чалавека;
- дзеяньні ў абарону грамадзкіх інтарэсаў;
- міжнародная салідарнасьць: якія мэханізмы салідарнасьці сёньня эфэктыўна працуюць і як навучыцца іх выкарыстоўваць, якая матывацыя рухае людзьмі, якія займаюцца абаронай правоў чалавека ў краінах, дзе яны ніколі не былі, і якія ёсьць прыклады салідарных дзеяньняў;
- разважаньні пра прынцыповую розьніцу паміж праваабаронцамі і палітыкамі, большасьці і меншасьці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека – гэта не пра ўсё на сьвеце, а пра вельмі канкрэтныя рэчы;
- прававыя мэханізмы абароны правоў чалавека;
- а таксама многае іншае, што вы жадаеце даведацца пра правы чалавека і можаце спытаць у прафэсіяналаў зь іншых краін!
Каго і калі мы чакаем?
Сэмінар пройдзе 30-31 сакавіка ў Менску. Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвотныя да 35 гадоў уключна. Магчымы ўдзел іншагародніх зь Беларусі.
Дэдлайн падачы заявак 27 сакавіка ўключна.
Вядуць сэмінар міжнародныя экспэрты ў сфэры Правоў Чалавека і дзеяньняў у абарону грамадзкіх інтарэсаў.
Адбор удзельнікаў пройдзе ў два этапы: запаўненьне анкеты (да 27 сакавіка ўключна) і невялікая тэлефонная / скайп гутарка (да 29 сакавіка ўключна).
Удзельнікі будуць забясьпечаныя харчаваньнем і раздаткавымі матэрыяламі. Іншагароднім будзе прадстаўлена пражываньне і кампэнсацыя праезду па тэрыторыі Беларусі ў выпадку выкарыстаньня эканамічнага віду транспарту (аўтобус, пляцкарта ў цягніку).
Дакладнае месца і час правядзеньня сэмінару будуць паведамленыя адабраным удзельнікам.
Сэмінар рыхтуе каманда праграмы «Правы чалавека «на пальцах», Міжнародны моладзевы праваабарончы рух і Міжнародная школа Правоў Чалавека і Грамадзянскіх Дзеяньняў.
Па ўсіх пытаньнях адносна сэмінару і ўдзелу пішыце на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з тэмай ліста «Сэмінар 30-31 сакавіка».