Субота, 13 Жнівень 2016

У Білеве зграя сабак напала на маленькага хлопчыка

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Віцебску ў мікрараёне Білева на прыпынку СШ 46 зграя бадзяжных сабак напала на хлопчыка гадоў 5-6, які з мамай падыходзіў да маршруткі. Сабак адагналі, хлопчык не пацярпеў, але моцна спалохаўся.

Гэта ня першы выпадак у Білеве. Летась зімой насупраць крамы «Веста» прадавец адганяла бадзяжнага сабаку, які напаў на хлопчыка.

Адзначым, што праблема бадзяжных жывёл становіцца проста бізуном Віцебску. А ўлады папросту заплюшчваюць вочы... Замест таго, каб дапамагчы Віцебскаму прытулку для бяздомных жывёл, цалкам ігнаруюцца яго надзённыя пытаньні. А стэрылізацыяй кінутых жывёл займаюцца валянтэры.

Аляксандра Мірная, vkurier.by