Напярэдадні Дня Волі мы папрасілі вядомага віцебчука падзяліцца з нашымі чытачамі сваімі думкамі наконт гэтага сьвята.
– Што для мяне асабіста значыць 25 сакавіка? Гэта – найвялікшае сьвята! Не было такога году, каб я ў гэты дзень ня выйшаў. І зараз, я лічу, трэба выйсьці 25-га, трэба павіншаваць усіх людзей.
Для краіны гэта ўвогуле рэвалюцыйнае сьвята. У 1918 годзе найлепшыя беларусы змаглі абвясьціць Беларускую Народную Рэспубліку. Вядома, у той час не пашанцавала, але мы памятаем гэта ўсё, мы памятаем людзей, якія стаялі на пачатку гэтага гістарычнага працэсу. І я лічу, што задача нашай моладзі – каб усё ж такі Беларуская Народная Рэспубліка адбылася.