«У адной з вайсковай частак была ўтвораная мікрагрупа, якая прымушала маладых салдат за "правіны" адціскацца, прысядаць, частаваць гарбатай ці кавай. Стараслужачыя расцэньвалі гэта як бяскрыўднае свавольства, захаваньне нейкіх "традыцыяў". Мы расцанілі гэта як парушэньне статутных правілаў узаемаадносін, і падчас праверкі былі распачатыя крымінальныя справы ў дачыненьні да двух вайскоўцаў», – распавёў Юры Смалянка.
Крымінальныя справы распачатыя паводле ч.1 арт.443 КК Беларусі. Расьсьледаваньнем справаў пра дзедаўшчыну займаецца ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці.
Алена Ціханава, belta.by