Панядзелак, 19 Жнівень 2024

У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі асабістыя старонкі віцяблянкі Юліі Кухто і жыхара Верхнядзвіншчыны Уладзіміра Клопава

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў на сваім сайце. У яго ўключылі асабістую старонку ў "Одноклассниках" жыхара Верхнядзвінскага раёна Уладзіміра Клопава (згодна з рашэннем суда Кастрычніцкага раёна Віцебска ад 15 жніўня). І старонку віцяблянкі Юліі Кухто у Facebook (згодна з рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 14 жніўня). 

Уладзімір Клопаў – работнік сельскай гаспадаркі. У гэтай якаясці пра яго як пра добрага спецыяліста некалькі разоў пісала раённая газета «Дзвінская праўда». Апошняе абнаўленне на ягонай старонцы ў "Одноклассниках", прызнанай «экстрэмісцкай», зафіксавана ў сакавіку 2021 г.

Юлія Кухто – выпускніца Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Зараз жыве ў Рыме.

Ігар Папярэчны