Сабраныя рэчы і прадукты 21 жніўня цэнтралізавана складалі ў дзве грузавыя машыны, які чакалі на плошчы Скарыны. За колькі дзён перад тым па полацкіх установах прайшло распараджэнне абавязкова далучыцца. Далучылі нават школьнікаў, якія цяпер на летніх вакацыях: відэаролік пра збор гуманітарнай дапамогі ў полацкай СШ №16 з'явіўся ў TikTok 18 жніўня.
«За тры дні ролік набраў 91 тысячу праглядаў і 3,4 тысячы лайкаў. Але ў каментарах гэтая ідэя спадабалася далёка не ўсім. Адзін з найбольш залайканых каментароў такі: «У краіны, якая распачала ўсё гэта, уся табліца Мендзялеева, жабрак-беларус з Полацка тым часам збірае гуманітарку. Няхай Кірыл лепш яхту сваю прадасць. Зусім з глузду з'ехалі», -- піша «Наша Ніва».
Фонд Аляксея Талая вядомы тым, што не толькі збірае «гуманітарку», але і арганізуе паездкі украінскіх дзяцей у Беларусь. Падчас іх адбываецца ідэалагічная апрацоўка непоўнагадовых экскурсантаў. Дзейнасць ураджэнца Оршы, паралімпійца і матывацыйнага трэнера Аляксея Талая па незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з часова акупаванай тэрыторыі Украіны расследуецца паводле двух першых частак артыкулу 438 Крымінальнага кодэкса Украіны — парушэнне законаў і звычаяў вайны.
Зборам гуманітарнага грузу для Курскай вобласці займалася прадстаўніца фонда Аляксея Талая па Віцебску і Віцебскай вобласці Лідзія Шышко. Спадарыня піша вершы, і вось такі прысвяціла асабіста свайму шэфу:
Ты, спасая себя из разбитых телес,
Смерти вынув скупые мозги и хребет,
Учишь слушать умеющих, как … столько лет?!
Знает только чернеющий к ночи лес.
И ты смог... И мы сможем… Не на зло врагу.
Потому что и это по-русски:
Разнеся в прах свои предрассудки
И, такого же встретив, сказать: помогу.
Из «заплёванных» нам никогда не пить…
Ни о чём в судьбе своей не жалей.
И детей из Донбасса встречай. Журавлей.
Время Добрых сердец! Добрых дел! Будем жить!
Назар Маджыеў