Заклікі да ўдзелу ў акцыі апублікавалі многія рэгіянальныя дзяржаўныя СМІ. Гэтыя паведамленні поўныя рыторыкі пра «беспадстаўныя напады» украінскіх вайскоўцаў: маўляў, гэта «привело к гибели мирных жителей и вынужденной эвакуации десятков тысяч местных жителей. Сейчас эти люди нуждаются в помощи и материальной поддержке, так как оставили все свои пожитки в домах, убегая от обстрелов боевиков». Зразумела, што ў такім ключы пасля ўварвання расійскіх узброеных сіл на тэрыторыю Украіны ў лютым 2022г. праўладныя газеты не пісалі.
Мясцовыя СМІ маніпулююць свядомасцю жыхароў Віцебшчыны, параўноўваючы ў гэтай сітуацыі нібыта «падобныя» лёсы абодвух народаў: «Мы, белорусы, знаем, что такое лишиться крова, быть под обстрелом врага: в годы Великой Отечественной войны миллионы наших земляков были убиты в собственных домах и концентрационных лагерях, угнаны в рабство в Германию. Поэтому помощь жителям Курской области – это само собой разумеющийся мотив, которым руководствовались участники заседания Совета Витебской областной организации РОО «Белая Русь», когда приняли решение об проведении гуманитарной акции «Спина к спине».
Паралельна дзяржаўныя СМІ апублікавалі падзяку за клопат ад імя кіраўніка гарадской адміністрацыі Курска Ігара Куцака. Ён звярнуўся на навапалачан і палачан са словамі ўдзячнасці «за отзывчивость, понимание, добросердечное отношение к людям, попавшим в сложную жизненную ситуацию». Гуманітарны груз з Полацка і Наваполацка быў адпраўлены ў 20-х ліках жніўня, а сам збор тады ператварылі ў ідэалагічнае мерапрыемства.
Прадстаўнікі РГА «Белая Русь» падкрэсліваюць, што да адпраўкі ў Курскую вобласці будуць прымацца выключна новыя рэчы, у тым ліку адзенне, побытавая тэхніка, а таксама кансервы з вялікім тэрмінам прыдатнасці. Кожная каробка абавязкова павінна быць падпісана, ад імя якой арганізацыі яна скамплектавана і перададзена.
Назар Маджыеў