У «медыцынскім класе», дакладней, у "профільнай групе" плануецца на паглыбленым узроўні вывучаць хімію і біялогію – добрае іх веданне неабходна для паступлення ў профільныя ВНУ ці ўстановы сярэдняй адукацыі. Мяркуецца таксама, што школьнікі набудуць і практычныя навыкі падчас наведванняў Талачынскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Сёння гэтая медычная ўстанова пакутуе ад недахопу адмыслоўцаў : тут бракуе ўрачоў агульнай практыкі, анколага, неўролага і нефролага, педыятра, афтальмолага. На працу гатовы ўзяць медыцынскіх сясцёр і загадчыкаў ФАПамі. Аднак пакуль сённяшнія вучні 10-11 класаў набудуць адпаведную адукацыю, пройдзе вельмі шмат часу. На дадзены момант сітуацыя з недахопам медычных кадраў выглядае невырашальнай.
Сяргеў Гуркоў