Найвялікшая праблема вуліцы Ленінскай – гэта платы. Гадоў 15 таму іх ўсталёўвалі цэнтралізавана – за дзяржаўны кошт. Таму гаспадарам домаўладанняў на гэтай вуліцы яны практычна не належаць – іх нельга самавольна знесці і замяніць на ўласны плот. Бо калісьці яны ставіліся ў адзіным стылі, каб адна з цэнтральных вуліц выглядала больш прывабна.
Час прайшоў, нетрывалыя драўляныя платы састарэлі і пачалі развальвацца і зарастаць хмыззём. Было б пажадана, каб камунальнікі звярнулі ўвагу на стан гэтых платоў і нешта зрабілі: ці прывялі б іх у належны выгляд, ці папросту ліквідавалі. У другім выпадку кожны гаспадар кожнага падворка будзе дбаць пра асабістую агароджу. У першым – калі мясцоваму кіраўніцтву больш даспадобы аднолькавыя платы – ЖКГ просяць згадаць пра ўзятыя на сябе абавязацельствы.
Ларыса Паўлава