Алгарытм дзейнасці мазляроў наступны: яны звяртаюцца да ахвяры ад імя непасрэднага кіраўніка і кажуць, што работнікам цікавіліся супрацоўнікі праваахоўных органаў. Пры гэтым нават называюць прозвішчы супрацоўнікаў РАУС, якія можна лёгка знайсці ў адкрытых крыніцах. І настойваюць на захаванні прыватнасці факта зносін – маўляў, яны папярэджваюць «па-сяброўску». А далей пад рознымі ашуканскімі падставамі пераконваюць пералічваць грошы.
Выдуманыя падставы могуць быць самыя розныя. Напрыклад, «каб выратаваць сродкі, якія нібы выкрадаюцца з рахунку» чалавека. Або каб зняць «падазрэнні ў злачынных фінансавых аперацыях». Могуць нават сказаць, што плануецца ператрус па месцы жыхарства грамадзяніна, каб знайсці і забраць незадэклараваныя наяўныя грашовыя сродкі.
Калі чалавек "трапіўся" на ўгаворы, яму прапануюць перадаць наяўныя грошы пасярэдніку або ўнесці іх на пазначаныя банкаўскія рахункі, аформіць на сваё імя крэдыт, калі грошай на рахунку мала, або прадаставіць рэквізіты банкаўскіх карт для доступу да банкаўскіх рахункаў і гэтак далей.
На дзіва, на такія танныя ўлоўкі трапляюцца людзі з добрым узроўнем адукацыі, але не ўпэўненыя ў сабе і гатовыя выканаць любое патрабаванне кіраўніцтва. Яны лёгка "вядуцца" і на просьбы "міліцыі" памагчы выкрыць зламыснікаў, якія нібыта здымаюць грошы безабаронных ахвяраў. Гэтаксама, паводле статыстыкі раённага следчага камітэта, на звароты махляроў дастаткова часта адгукаецца яшчэ адна катэгорыя ахвяраў – гэта работнікі сельскай гаспадаркі.
Аляксандр Бокаў