Ен звяртае ўвагу на парушэнне ключавых прынцыпаў, такіх як дэмакратычнасць і незалежнасць прафсаюзаў. Нягледзячы на тое, што закон дазваляе самастойнае правядзенне справаздачна-выбарных канферэнцый, у рэальнасці яны праходзяць пад кантролем вышэйшых прафсаюзных арганізацый, якія, як правіла, знаходзяцца ў цеснай сувязі з дзяржаўнымі органамі. Такі фармат правядзення канферэнцый, дзе шэраглвыя работнікі не ўключаны ў склад новага кіраўніцтва, указвае на тое, што сам прафсаюз ператвараецца ў інструмент кантролю над працоўнымі калектывамі, а не ў незалежнага абаронцу правоў работнікаў.
Палітычны кантроль і роля прафсаюзаў
Фармалізацыя прафсаюзнай работы і кантроль з боку дзяржаўных органаў у Беларусі - характэрныя прыкметы таталітарнага рэжыму. Ва ўмовах аўтарытарнай дзяржавы прафсаюзы не выконваюць сваю асноўную функцыю - абарону інтарэсаў работнікаў. Замест гэтага, яны робяцца інструментам легітымацыі дзеянняў улад. У дадзеным выпадку справаздачна-выбарная канферэнцыя не вырашала рэальных праблем працаўнікоў, а толькі фармальна выконвала сваю ролю ў рамках існага прававога поля
Фармальная справаздача за пяцігадовы перыяд і абранне новага кіраўніцтва, у склад якога ўвайшлі толькі службовыя асобы, паказвае поўную адсутнасць дэмакратычных працэдур і рэальнага ўдзелу работнікаў у прыняцці рашэнняў. Гэта сведчыць пра парушэнне міжнародных нормаў, уключаючы арт. 3 Канвенцыі МАП №87 аб свабодз
аб'яднанняў, якая патрабуе, каб прафсаюзы маглі свабодна выбіраць сваё кіраўніцтва без умяшання з боку дзяржавы ці працадаўцаў.
Роля незалежных прафсаюзаў ва ўмовах рэпрэсій
У Беларусі да ліпеня 2022 года існавалі зарэгістраваныя ўладамі незалежныя прафсаюзы, якія выступаюць за абарону правоў работнікаў і дэмакратычныя працэсы ўнутры прафсаюзных арганізацый. Аднак іх дзейнасць знаходзілася пад пастаянным ціскам і кантролем з боку дзяржаўных органаў. Незалежныя прафсаюзы падвяргаюцца рэпрэсіям, іх лідары арыштоўваюцца, а актывісты вымушаныя працаваць у складаных умовах ці пакідаць краіну.
У такіх умовах любая спроба правесці незалежную прафсаюзную канферэнцыю ці абраць дэмакратычна настроенае кіраўніцтва сустракае актыўны супраціў з боку ўладаў. 19-21 красавіка 2022 года сталі катастрафічнымі днямі для незалежных дэмакратычных прафсаюзаў: па ўсёй краіне прайшлі затрыманні прафсаюзных актывістаў.
19 ліпеня 2022 г. Вярхоўны суд спыніў дзейнасць Свабоднага прафсаюза Беларускага, Свабоднага прафсаюза металістаў, Беларускага незалежнага прафсаюза гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых працаўнікоў, Беларускага прафсаюза працаўнікоў прафсаюзаў ». На думку ўладаў, іх кіраўніцтва і шэраговыя сябры займаліся «дэструктыўнай дзейнасцю».
Прыклад са справаздачна-выбарнай канферэнцыяй у Бешанковічах адлюстроўвае агульны стан беларускага прафсаюзнага руху, дзе незалежнасць прафсаюзаў адсутнічае, а рэальная ўлада належыць альбо прызначаным дзяржавай службовым асобам, альбо асобам, якія падтрымліваюць палітыку дзяржавы.
З гэтага вынікае, што справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, праведзеная 11 кастрычніка 2024 года ў Бешанковічах, з'яўляецца прыкладам фармалізму і дзяржаўнага кантролю над прафсаюзным рухам. Ва ўмовах сучаснай таталітарнай дзяржавы ў Беларусі прафсаюзы дзяржаўных устаноў не валодаюць незалежнасцю і фактычна выступаюць інструментам легітымацыі палітыкі ўлад, а не абаронцамі працоўных правоў.
Такая сітуацыя супярэчыць як нацыянальнаму заканадаўству, так і міжнародным абавязацельствам Беларусі. Пытанне пра будучыню прафсаюзнага руху ў краіне застаецца адкрытым, але ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму і сталага ціску з боку дзяржавы перспектыва рэальных зменаў выглядае малаверагоднай.
Рэальнае палажэнні прафсаюзаў у Беларусі
Становішча прафсаюзаў у Беларусі з'яўляецца адным з найважнейшых элементаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага жыцця краіны, і ў апошнія гады яно набыло асаблівае значэнне ў святле як унутранай, так і знешняй напружанасці. Для аналізу гэтай сітуацыі неабходна разгледзець некалькі ключавых аспектаў: прававую аснову дзейнасці прафсаюзаў, іх ролю ў абароне правоў работнікаў, узаемаадносіны з дзяржавай, а таксама палітычны і сацыяльны кантэкст.
Прававы статус прафсаюзаў у Беларусі
Згодна з Законам "Аб прафесійных саюзах" Рэспублікі Беларусь, прафсаюзы маюць права прадстаўляць інтарэсы работнікаў, заключаць калектыўныя дагаворы і ўдзельнічаць у абароне правоў работнікаў. Аднак, нягледзячы на наяўнасьць фармальнай прававой асновы, прафсаюзы ў Беларусі, асабліва тыя, якія працуюць у дзяржаўных установах, аказваюцца пад значным кантролем з боку ўладаў. Дзяржаўная сістэма кіравання ў Беларусі, дзе выканаўчая ўлада мае значны ўплыў на грамадскія арганізацыі, уключаючы прафсаюзы, зводзіць на нішто аўтаномію прафсаюзнага руху.
Палажэнне прафсаюзаў у Беларусі асабліва ўскладняецца ва ўмовах узмацнення кантролю за грамадскімі арганізацыямі, што характэрна для аўтарытарнай дзяржавы. Такая форма кантролю парушае прынцып незалежнасці прафсаюзаў, закладзены ў міжнародных нормах, уключаючы канвенцыі нумар 87 і нумар 98 Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) аб свабодным аб'яднанні працоўных у прафсаюз, удзельніцай якой з'яўляецца Беларусь. Міжнародны прававы стандарт абвяшчае: "Працоўныя і прадпрымальнікі, без якога б там ні было адрознення, маюць права ствараць па свайму выбару арганізацыі без папярэдняга на тое дазволу, а таксама права ўступаць у такія арганізацыі на адзінай умове падпарадкавання статутам гэтых апошніх".
Асноўныя прафсаюзныя структуры
Найбольш буйнымі і ўплывовымі прафсаюзнымі аб'яднаннямі ў Беларусі з'яўляюцца:
- Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) — самая масавая і падтрымліваемая дзяржавай арганізацыя, якая аб'ядноўвае большасць работнікаў. Аднак яна часта крытыкуецца за адсутнасць незалежнасці і цесную сувязь з уладамі. Кіраўніцтва ФПБ у асноўным падтрымлівае ўрадавую палітыку, і многія лічаць, што арганізацыя функцыянуе хутчэй як кантраляваная структура, чым як сапраўдны абаронца правоў работнікаў.
- Незалежныя прафсаюзы – (юрыдычна ліквідаваныя ў 2022 годзе) такія як Беларускі Кангрэс Дэмакратычных Прафсаюзаў (БКДП), працягваюць дзейнасць за мяжой, выступаюць за большую незалежнасць ад дзяржавы і часта аказваюцца пад ціскам. Яны адыгрываюць важную ролю ў барацьбе за правы працоўных, але іх дзейнасць абмяжоўваецца адміністрацыйнымі і палітычнымі рэпрэсіямі.
Узаемаадносіны з дзяржавай.
Адной з ключавых характарыстык беларускай палітычнай сістэмы з`яўляецца высокая ступень дзяржаўнага кантролю над грамадскімі арганізацыямі, у тым ліку прафсаюзамі. Прафсаюзны рух, асабліва ў асобе ФПБ, фактычна інтэграваны ў дзяржаўную сістэму кіравання. Многія кіраўнікі буйных прафсаюзаў звязаны з урадавымі структурамі, што падрывае незалежнасць прафсаюзаў і іх здольнасць абараняць інтарэсы работнікаў.
Сітуацыя рэзка абвастрылася ў 2020 годзе, пасля масавых пратэстаў у сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі. Незалежныя прафсаюзы, якія падтрымалі пратэстны рух, сталі аб'ектам жорсткіх рэпрэсій. Многія іх лідары былі арыштаваныя або вымушаныя эміграваць, офісы прафсаюзаў падвяргаліся ператрусам, а іх дзейнасць абмяжоўвалася. Улады абвінавачвалі незалежныя прафсаюзы ў палітычнай ангажаванасці і імкненні дэстабілізаваць краіну.
Сацыяльная і палітычная роля прафсаюзаў
Прафсаюзы ў Беларусі займаюць важнае месца ў грамадскім жыцці, асабліва ў пытаннях аховы сацыяльна-эканамічных правоў работнікаў. Аднак іх роля аслаблена палітычным ціскам і залежнасцю ад уладаў. ФПБ, як найбуйнейшая прафсаюзная арганізацыя, у большай ступені выконвае функцыі сацыяльнай падтрымкі, але не змагаецца актыўна за паляпшэнне ўмоў працы ці за больш справядлівыя адносіны з працадаўцамі.
Кіраўніцтва Незалежных прафсаюзаў, якое захавалася, нягледзячы на рэпрэсіі, працягваюць спрабаваць адстойваць правы працоўных, знаходзячыся за межамі краіны. Іх намаганні накіраваны на паляпшэнне ўмоў працы, павышэнне заработнай платы і абарону ад неабгрунтаваных звальненняў. Аднак іх дзейнасць часта аказваецца пад ударам рэпрэсіўнага апарата дзяржавы.
Адсутнасць незалежных прафсаюзаў на прадпрыемствах прыводзіць да пагаршэння становішча працаўнікоў. Ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму перспектывы развіцця незалежных прафсаюзаў выглядаюць нявызначанымі.
Узмацненне дзяржаўнага кантролю над прафсаюзнымі арганізацыямі і рэпрэсіі супраць незалежных прафсаюзаў стрымліваюць развіццё паўнавартаснага прафсаюзнага руху. Чакаецца, што ў бліжэйшыя гады ўлады прадоўжаць палітыку падаўлення незалежнага прафсаюзнага руху, што будзе прыводзіць да далейшай маргіналізацыі і выцясненні актывістаў за межы краіны.
З іншага боку, міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі і праваабарончыя структуры працягваюць ціснуць на беларускія ўлады, заклікаючы да захавання міжнародных стандартаў у галіне працоўных правоў. Гэты ціск можа стаць стымулам для перамен у будучыні, калі палітычная сітуацыя ў краіне зменіцца.
Міжнародная арганізацыя працы (МАП) у 2023 годзе прыняла рэзалюцыю па Беларусі, што можна назваць крайняй мерай структуры ў спробах паўплываць на сітуацыю з рэпрэсіямі і незахаваннем правоў працоўных у Беларусі. МАП прыняла рэзалюцыю аб ужыванні ў адносінах Беларусі артыкула №33 Статута арганізацыі. Такім чынам МАП заклікае сусветную супольнасць да перагляду адносін з беларускімі ўладамі.
Заключэнне
Становішча прафсаюзаў у Беларусі характарызуецца дамінаваннем праўладных арганізацый і прыгнечаннем незалежных. Нягледзячы на наяўнасць фармальных правоў, рэальная дзейнасць прафсаюзаў знаходзіцца пад строгім кантролем дзяржавы. Незалежныя прафсаюзы адыгрываюць важную ролю ў абароне правоў працаўнікоў, але сутыкаюцца з жорсткімі рэпрэсіямі. Перспектывы развіцця прафсаюзнага руху залежаць ад змен у палітычнай сітуацыі і міжнароднага ціску.
На 112-й Міжнароднай канферэнцыі працы, якая адбылася ў чэрвені 2024 года ў Жэневе, Міжнародная арганізацыя працы (МАП) працягнула ўважліва сачыць за сітуацыяй з правамі працоўных у Беларусі. Камітэт па прымяненні стандартаў МАП разгледзеў пытанне аб выкананні правоў працоўных і прафсаюзных актывістаў ва ўмовах рэпрэсій і дзяржаўнага ціску ў Беларусі. Адным з важных рашэнняў канферэнцыі МАП стала прапанова аб наведванні беларускіх прафсаюзных актывістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні, замежнымі ўрачамі, якія змогуць ацаніць стан іх здароўя і аказаць неабходную медыцынскую дапамогу. Гэта значны крок ва ўмовах, калі здароўе і жыццё шмат якіх актывістаў знаходзяцца пад пагрозай.
Акрамя таго, на канферэнцыі было прынятае рашэнне аб стварэнні трохбаковай місіі МАП для ацэнкі сітуацыі з правамі працоўных у Беларусі. Гэта ўказвае на імкненне міжнароднай супольнасці не толькі аказваць дыпламатычны ціск, але і актыўна ўмешвацца для паляпшэння сітуацыі з выкананнем правоў работнікаў.
Вылучаная прапанова аб прызначэнні спецыяльнага пасланніка МАП па Беларусі падкрэслівае важнасць бягучых падзей у краіне для глабальнай абароны правоў работнікаў. Калі такія ініцыятывы будуць рэалізаваны, гэта можа прывесці да паслаблення ціску на незалежныя прафсаюзы і ўзмацненню міжнароднага кантролю за дзеяннямі беларускіх уладаў.
Віталь Віхура