Шаркоўшчынскі раённы выканаўчы камітэт пастанавіў «дэлегаваць упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта паўнамоцтвы па прыёме, падрыхтоўцы да разгляду заяў зацікаўленых асоб і (або) выдачы адміністрацыйных рашэнняў, прынятых упаўнаважаным органам, а таксама па прыняцці адміністрацыйных адмове ў прыняцці заяў зацікаўленых асоб пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, указаных у пунктах 2.5, 2.6, 2.8, 2.9, 2.91, 2.12, 2.181 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200».
Пункты Указа № 200 не расшыфроўваюцца, што стварае нязручнасць для жыхароў раёна. Між тым вядзецца пра важныя сацыяльна эканамічныя інтарэсы грамадзян. З Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 вынікае, яго пункты вызначаюць:
2.5. Прызначэнне дапамогі па цяжарнасці і родах,
2.6. Прызначэнне дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці,
2.8. Прызначэнне дапамогі жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці,
2.9. Прызначэнне дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў,
2.91. Прызначэнне дапамогі сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў,
2.12. Прызначэнне дапамогі на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў,
2.181. Выдача даведкі аб неатрыманні дапамогі на дзяцей.
Атрымліваецца, што рашэнне мясцовых уладаў сфармулявана такім чынам, што скарыстацца ім цяжка. І адпаведныя пункты Ўказа № 200 сапраўды могуць быць недаступныя грамадзянам без спецыяльных ведаў, асабліва калі яны сфармулявалі юрыдычнай мовай без падрабязных тлумачэнняў. Гэта можа абцяжарыць разуменне грамадзянамі сваіх правоў і абавязкаў, а таксама працэдур атрымання сацыяльных дапамог, такіх як дапамога па цяжарнасці і родах.
У такіх важных выпадках неабходна, каб грамадзяне мелі доступ да тлумачальных дакументаў ці тлумачэнняў, «перакладзеных» з юрыдычнай на простую і даступную для разумення мову. Дзяржаўныя органы або грамадскія арганізацыі маглі б падрыхтаваць буклеты, анлайн-інструкцыі або стрварыць кансультацыйныя службы, якія дапамагаюць людзям зразумець, як дзейнічаць у рамках дадзенага рашэння, лічыць юрыст.
Віталь Віхура