Субота, 16 Лістапад 2024

Міністэрства інфармацыі ўключыла ў пералік "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі" старонку жыхара Чашнікаў у "Одноклассниках"

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Але на сайце ведамства пераблыталі яго імя. Таксама "экстрэмісцкім" прызнана старонка мужчыны ў TikTok. Гаворка ідзе пра 48-гадовага спартоўца з Чашнікаў Канстанціна Чарнова, якога на сайце Мінінфарма чамусьці «перахрысцілі» ў Аляксея.

13 лістапада суд Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" старонку «Алексей Чернов» у "Одноклассниках". Але ўказаная на сайце Міністэрства інфармацыі спасылка прыводзіць на старонку чалавека з іншым імем – «Константин Чернов». Змест старонкі дазваляе выказаць меркаванне, што вядзецца менавіта пра гэтага чалавека, а не пра «Аляксея». Апошні візіт Канстанціна Чарнова ў "Одноклассники" зафіксаваны 23 кастрычніка.

Канстанцін Чарноў пазнавальны і на старонцы ў TikTok, якая мае назву "Кастусь" і адрас @zyanon_litvin. Яе суд Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці прызнаў таксама прызнаў "экстрэмісцкай". На гэтай старонцы ў асноўным размешчаны відэа з трэніровак Канстанціна і з ягонай працы – мужчына працуе ў кавярні.

Ягор Быкоўскі