Пятніца, 15 Лістапад 2024

Супрацоўнікі Мінстэрства па надзвычайных сітуацыях рассылаюць віцяблянам памяткі пра супрацьпажарную бяспеку

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У межах кампаніі «Не прожигай свою жизнь» супрацоўнікі Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведваюць жыхароў, якія знаходзяцца ў «групе рызыкі» - да прыкладу, зложываюць алкаголем. Паколькі такія людзі найчасцей не адчыняюць дзверы прадстаўнікам МНС і іншых дзяржаўных структур, вырашана дасылаць ім памяткі наконт супрацьпажарнай бяспекі поштай.

«По итогам профилактической работы у спасателей района сформировался список граждан, которые, со слов соседей и по информации других субъектов профилактики, пренебрегают правилами пожарной безопасности» -- піша газета «Віцьбічы». Такім жыхарам рэгіёна інспектары адправілі канверты з друкаванай прадукцыяй - «памятки и буклеты, в которых четко прописаны основные правила безопасности в быту, а также есть напоминание о необходимости быть осторожными с огнем, особенно при курении».

Невядома, адкуль у супрацоўнікаў РАНС узялася ўпэўненасць, што адрасаты прачытаюць гэтую карэспандэнцыю, а тым болей, прымуць інфармацыю з яе да ведама. Затое ў адказных асобаў, якія адказваюць за абыход кватэр і дамоў мясцовых жыхароў, з'явіцца «галачка» у плане дзейнасці. Нават хадзіць нікуды не трэба, а «людзі папярэджаныя». Цікава, ці вядуць супрацоўнікі Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях статыстычных улік такіх захадаў прафілактычнай працы: наколькі яны эфектыўныя, і які від дзейнасці мае болей карысці – інспекцыйныя візіты, прафілактычныя гутаркі або рассылка памятак і буклетаў па пошце.

Юрый Друканаў