Чацвер, 14 Лістапад 2024

Людзі ўладам – пра праблемы, а ўлады людзям - пра выбары

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Менавіта так прайшла сустрэча Старшыні Аршанскага райсавета Анны Хамутоўскай са старэйшынамі вёсак Бабініцкага раёна. На сайце раённай «Аршанскай газеты» выйшаў артыкул з апісаннем імпрэзы, а яго неназваныя аўтары, падобна, нават не задумаліся, як «апускаюць» аўтарытэт дэпутацкага корпуса.

У артыкуле «Инна Хомутовская встретилась со старейшинами деревень Бабиничского сельского совета» ўсяго некалькі сказаў, але яго ілюструе фотарэпартаж з чатырох фотаздымкаў. Прычым на трох – людзія, якія сядзяць за сталом з гарбатай, пячэннем і цукеркамі, знятыя з розных ракурсаў. Чацвёрты фотаздымак -групавы, на ім усе ўдзельнікі сустрэчы «афіцыйна» стаяць паўколам. Зрэшты, падчас сустрэчы і здымаць, напэўна, не было чаго: усё праходзіла па даўно вядомым сцэнары.

«Были затронуты серьезные вопросы жизнеобеспечения населения в сельской местности: ремонт дорог, транспортное обслуживание, наведение порядка на кладбищах, освещенность населенных пунктов, вывоз мусора и другие», -- гаворыцца ў артыкуле. Але ў ім ні слова няма пра тое, як гэтыя сур'ёзныя пытанні будуць вырашацца, і ўвогуле ці варта на гэта разлічваць.

«Во время встречи Инна Хомутовская акцентировала внимание на вопросах развития Оршанского региона и подготовки выборов Президента Республики Беларусь», -- гэта другі сказ інфармацыйнага паведамлення. І зноў ніякай канкрэтыкі пра тое, як жа развіваецца Аршанскі раён, калі ў ім не вырашаны «серьезные вопросы жизнеобеспечения населения».

І ўрэшце апошні сказ: «Актуальным стало предложение о проведении ежеквартальных семинаров для старейшин населенных пунктов Оршанского района». Што за семінары і чаму прапанова іх праводзіць стала актуальнай, таксама застаецца незразумелым. Калі іх праводзіць такім самым чынам - за кубачкам гарбаты, то якраз-такі і захаваецца славутая беларуская «стабільнасць»: стабільна не вырашаныя праблемы простых людзей і стабільна заідэалагізаваныя патрабаванні да іх.

Вольга Перавознікава