Прасцей зламаць старое, чым пабудаваць новае. Па гэтым прынцыпе эстакаду вырашылі знесці. Бо ад ніжняй часткі кавалкамі адвальваецца бетон, вы ўсе быкі тырчыць голая арматура, а іржа «з'ела» частку парэнчаў...
Між тым, 13-метровы «масток» ахвотна выкарыстоўвалі тыя, каму было важна трапіць з вуліцы Праўды на праспект Фрунзэ за якіх 10 хвілін, не марнуючы часу на аб'езд грамадскім транспартам ( 7-8 прыпынкаў тралейбусам з адной перасадкай).
Так, пра тое, што хадзіць па эстакадзе небяспечна і нават забаронена, жыхароў Віцебска перасцерагалі ўжо даўно: ці не 30 гадоў, як тут то ўсталёўвалі краты, то нацягвалі калючы дрот. Людзі скардзіліся, што іншага кароткага шляху няма, і прасілі мясцовыя ўлады збудаваць тут «легальны» мост. Накштал таго, які зрабілі для пераходу цераз ручай з вуліцы Праўды да Маскоўскага праспекта.
Але за столькі год гэтыя просьбы так і не былі пачутыя. А каб не здарылася бяды на «аварыйнай» эстакадзе, віцебскія ўлады вырашылі паступіць радыкальна – знесці яе «для бяспекі гараджан».
Аліна Пятрова