Паводле Цевелева, у гарадской арганізацыі налічваецца 200 чалавек. Гэта больш як траціна чальцоў, калі гаварыць пра колькасць у маштабах вобласці: абласная арганізацыя РГА “Патриоты Беларуси” налічвала ў пачатку гэтага года 580 чалавек.
Курс на тое, каб “набіраць кадры” відавочна ўзяў яе новы кіраўнік - дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Уладзімір Бабічаў. Ён нарадзіўся на Дубровеншчыне, скончыў універсітэт культуры па спецыяльнасці “Рэжысура народных святаў”, неклькі гадоў адпрацаваў дырэктарам цэнтра народнай творчасці ў Дуброўна, і таму , падобна, яму бліжэй арганізацыя культурна-масавых мерыпрыемстваў “на публіку”, чымсьці дэпутацкая праца з праблемамі жыхароў сваёй акругі...
Адпаведна, і стварэнне структуры гарадскога ўзроўню будзе адзначана мерапрыемствам , якое “объединит "Патриотов Беларуси", па словах Уладзіміра Бабічава. Гэта чарговы аўтапроабег, толькі пад назвай "Маёвка-фест". У гэтую суботу аўтакалона ўдзельнікаў рушыць з Віцебску ў Сянно, дзе “организуют образовательную программу "Правда о войне -- наш щит", выступит ансамбль казачьей песни "Вольница" и другие творческие коллективы”.
Людміла Кротава