Серада, 21 Май 2025

320 метраў новага асфальту ў Сянно выдаюць за вялікае дасягненне

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Рэгіянальныя дзяржаўныя выданні Віцебшчыны вярнуліся да практыкі ўсхвалення працы работнікаў ЖХГ, якая была заўважана ў апошнія месяцы мінулага года. Тады, перад правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў, у людзей спрабавалі стварыць ілюзію дзяржаўнага клопату пра іх дабрабыт. Цяпер метады тыя самыя, хаця мэта трохі іншая: 2025 год абвешчаны Годам добраўпарадкавання, і цяпер за “добраўпарадкаванне” выдаецца праца дзяржаўных структур, якую яны мусяць выконваць у сілу прафесійных абавязкаў.  

”В Сенно по улице Красный Октябрь отремонтирован участок дороги”, - гэта назва артыкула ў раённай газеце. Мясцовым жыхарам паведамляюць “сенсацыйную навіну”:  пакладзена 320 метраў новага асфальту. Для ўзмазнення эфекту ўдакладняецца, што вага асфальту на гэтым участку - 350 тон. Цікаўныя могуць знайсці ў інтэрнэце адмысловы калькулятарі  самастойна разлічыць вагу і колькасць асфальта, пакладзенага у Сянно на вуліцы Чырвоны Кастрычнік - і любы з іх пакажа, што апошняя лічба выразна завышаная.

Але пакінем тэму з расходам будаўнічых матэрыялаў убаку. Бо найперш на сябе звяртае ўвагу ўрачысты тон артыкула: і кіроўцы ўжо ацанілі камфорт на дарозе, і дарога гэта не простая , я вядзе у “излюбленное место отдыха горожан и гостей райцентра – парк 40-летия Победы”. Миж тым, а сфальтаванне вуліц - гэта працы “дарожнікаў”, прадугледжаныя гадавым планам і размеркаваннем раённага бюджэту. Так што асаблівага “дасягнення” у Сянно не здзейснілі.

У лістападзе мінулага году мы згадвалі, як вушацкая раённая газета “Патрыёт” пісала пра такое  ж “дасягненне” у не менш высакапарным ключы: «Ажыццяўленнем мары называюць у Глыбачцы асфальтаванне адразу некалькіх працяглых вуліц». Дарэчы, у тым артыкуле мы параўноўвалі  кошты на ўкладку асфальту і выдаткі на новую Плошчу герба і сцяга, нядаўна адкрытую ў Віцебску.

У тым жа лістападзе 2024-га мы адзначалі   і артыкул у шумілінскай раённай газеце «Герой працы» - яна з захапленнем апісвала, як «па просьбах вяскоўцаў адрамантавалі дарогу». Тае дарогі, якая знаходзіцца ў Каўлякоўскім сельсавеце, было ўсяго 853 метры. І новага асфальту мясцовыя жыхары дабіваліся 12 гадоў.

Аднак цяпер у Сянно хваляцца і куды меншым “метражом”...

Марына Стоцкая