Аўторак, 09 Снежань 2025

Вайскова-патрыятычны клуб у дзіцячым доме

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Менавіта так: адзіная падобнага кшталту структура створана на Віцебшчыне. Вайскова-патрыятычны клуб “Ніка” дзейнчае на базе Сенненскага дзіцячага дома. Умовы для ідэалагічнага выхавання проста ідэальныя: выхаванцаў клубу навучаюць проста на месцы, таму заняткі не прагуляеш. Два разы на тыдзень па паўтары гадзіны хлопцаў вучаць маршырываць, збіраць і разбіраць зброю, займаюцца з імі фізічнай падрыхтоўкай  і ўсё гэта – па адмысловых метадычках МУС на падвышаным узроўні.

У клубе займаюцца 14 хлопцаў. Апрача заняткаў непасрэдна на месцы, у  іх “фармуюць актыўную грамадскую пазіцыю”, запрашаючы на ўнутраныя імпрэзы ў міліцэйскіх структурах. Выхаванцаў клуба бяруць на патрыятычныя аўтапрабегі і правлдзяць “профарыентацыю”, агітуючы паступаць на службу ў міліцыю і ў ведамасныя навучальныя ўстановы.

Павел Мякішаў