Магчыма, полацкую пракуратуру, якая займаецца маінторынгам інтэрнэту, на пачатку збянтэжыла сама назва. Бо “Новая Беларусь” – гэта назва штогадовай канферэнцыі дэмакратычных сіл, якую супольна арганізуць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада.
Але, калі адчыніць акаўнт, у вочы адразу кідаецца безліч чарвона-зялёных сцягоў у відэароліках, знятых падчас патрыятычных аўтапрабегаў і іншых ідэалагічных мерапрыемстваў. Хэш-тэгі таксама не пакідаюць сумнёваў у “арыентацыі” стваральнікаў: #ЗаБеларусь ?? #ямыбатька #митинг #лучшие #лукашенко #беларусь #belarus. Праўда, выглядае, што аўтары крыху перастараліся, дэманструючы сваю адданасць. Пэўная колькасць відэаролікаў прысвечана разгонам мірных пратэстаў 2020 года. А на іх відаць тысячы людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі. Ці не за гэта прыхільнікі Лукашэнкі трапілі ў “экстрэмісты”.
Віктар Нябачны
Панядзелак, 08 Снежань 2025
Полацкі суд прызнаў “экстрэмісцкім” Тік-Ток- акаўнт прыхільнікаў Лукашэнкі
Паводле рашэння суда Полацкага раёна і г.Полацка ад 3 снежня у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаны Тік-Ток- акаўнт "novaya_belarus". Рэсурс мае ўсяго 475 падпісчыкаў Што з ім не так?
Апублікавана ў
Рознае