Чацвер, 02 Ліпень 2026

Газета “Витебские вести» палохае інфармацыйнай вайной, і заадно вінаваціць апазіцыю

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Аўтар чарговага паклёпніцкага артыкула ў абласной газеце – той самы адыёзны прапагандыст Святаслаў Міхайлаў, вядучы рубрыкі «Вести не молчат» на YouTube-канале выдання. Гэтым разам яму дали месца и на сайце “Витебски вестей»

«На нашу доморощенную оппозицию в 2019 – 2020 годах коллективный Запад потратил порядка 20 млн долларов. Это только на подготовку информационного поля к протестам в нашей стране. В дальнейшем суммы росли. Как только летом 2020-го «змагары» вышли на улицы, Европейский союз выделил 50 млн евро. Благо «змагарскія» лидеры оказались людьми вороватыми и большую часть выделенных средств просто распилили между собой», - сцвярджае аўтар, не прыводзячы аніякіх доказаў сваіх словаў.

Прапагандыст, такім чынам, сцвярджае, што Еўразвяз распальвае інфармацыйную вайну ў Беларусі. Праўда, з незаразумелымі мэтамі. Але Святаслаў Міхайлаў упэўнены, ш о так яно і ёсць, і нават разбірае, якія інструменты выкарыстоўваюца для таго, каб трымаць беларускае грамадсктва ў напружанні.

“Государство врет, твердит западная пропаганда, а наивные «оппозиционеры» с открытым ртом в это верят и продолжают наматывать на уши лапшу от проплаченных «змагарскіх» каналов”, - піша прапагандыст. Пры гэтым ён адмыслова не заўважае, колькі недахопаў – у супрацьвагу дзяржаўным СМІ -выкрываюць самі людзі, паказваючы, да прыкладу , у TikTok, спраўдны стан эканомікі і нізкі сацыяльны ўзровень жыцця ў Беларусі.

«Честных и независимых» журналистов в Беларуси нет. Все свои опусы они сочиняют по методичке в Польше, Прибалтике, кто побогаче – в США или Великобритании. Они могут черпать информацию или из официальных источников, или полагаться на таких же «обиженных на власть», но не уехавших и хорошо замаскировавшихся”, - працягвае Святаслаў Міхайлаў, спадзеючыся адурачыць беларусаў, якія і самі маюць вочы і вушы.   

Яго асабліва абураюць дзве тэмы, якія перыядычна ўздымаюць незалежныя выданні – тэма вайны ва Ўкраіне, у якой Беларусь стала суагрэсарам, і тэма “дармаедства”. Гэтыя тэмы, маўляў, штучна прыдумалыя, каб ачарніць беларускія ўлады.

Не менш небяспечнымі, чым незалежныя журналісты, Міхайлаву падаюцца блогеры з народа, якіх ён называе ні больш ні менш як “агентами влияния». Бо, як ён мяркуе, “ даже внешне безобидный контент может скрыто содержать всё что угодно – от идеи не ходить в школу до призывов саботировать работу госорганов”.  Небяспеку ён бачыць і з боку грамадскіх актывістаў, якія яшчэ памятаюць часы, калі ў Беларусі не былі забаронены грамадскія арганізацыі, а таксама з боку моладзі, якая паехала вучыцца за мяжу:  “представители международных общественных объединений и фондов, которые особенно активно действовали до 2020 года по вербовке нашей молодежи в западные учебные заведения. Раздавали гранты на получение дипломов европейского образца, предоставляли возможности стажировок за границей. А потом оказывалось, что молодежь там хорошенько обрабатывали и готовили из нее настоящую пятую колонну. Благо после событий 2020-го таких сильно проредили”.

Такім чынам, паводле Святаслава Міхайлава, у Беларусі зараз жыве цэлая плойма ўнутраных ворагаў – ад неабыякавах да свайго побыту вяскоўцаў і да школьнікаў -блогераў, ад грамадска актыўных грамадзян да моладзі, якія пабывала за мяжой і можа супаставіць жыццё там і на радзіме. І ўсе яны “інфармацыйна ваююць”, калі не згаджаюцца з дзяржаўнай прапагандай.  

Валер Навумаў