Віцяблянін Рафаэль Кірылаў-Шмільхольдхард, які зараз знаходзіцца на лячэньні ў аддзяленьні кардыялёгіі Віцебскай абласной клінічнай лякарні, сьцьвярджае, што сьледчыя УСК РБ па Віцебскай вобласьці прымушаюць яго там даваць паказаньні без адваката. Інвалід 2-й групы накіраваў скаргу ў Генпракуратуру і Цэнтральны апарат СК РБ.

Сотні графіці са згадкай забароненых рэчываў зьявіліся ў апошні час на сьценах віцебскіх дамоў і трансфарматарных будак. Мікрараён “Мэцэнтар” быў расьпісаны літаральна за адну ноч – з 12 на 13 студзеня. Ні міліцыя, ні ЖКГ на зьяўленьне наркарэклямы пакуль ніяк не рэагуюць. “Трэба ўзьнімаць гвалт!” – кажа гарадзкі актывіст Яўген Крыскевіч.

Браслаўчане прапануюць зрабіць бязьвізавы рэжым для турыстаў з ЭЗ, якія едуць адпачыць на Браслаўскія азёры. Гэта мусіць падвысіць прыток валюты ў рэгіён і стаць моцным стымулам для разьвіцьця турызму, гаворыцца ў электронным звароце, апублікаваным на пляцоўцы “Зручны горад”.

На сустрэчу, што адбылася 26 сьнежня ў арт-пабе «Торвальд», былі запрошаныя мясцовыя актывісты няўрадавых арганізацыяў, журналісты і прадстаўнікі мясцовай улады. Людзей сабралася няшмат, а віцебскія чыноўнікі наогул праігнаравалі запрашэньне.

У Расеі з „чорнага сьпісу” выключылі прадпрыемствы зь Віцебскай вобласьці. Гэта ААТ “Малако” (Віцебск) і ТАА “Славінпрадукт” (Пастаўскі раён).