Актывіста партыі БНФ з Гарадка зьбіраюцца судзіць за абразу чыноўніка
Гарадоцкі актывіст Леанід Аўтухоў параўнаў чыноўніка з «тэрарыстам у Луганску і Данецку». Запіс з такімі словамі ён пакінуў у кнізе скаргаў рэгіянальнага цэнтру занятасьці, абураны паводзінамі кіраўніка ўстановы Пятра Прасолава. Чыноўнік напісаў заяву ў міліцыю.
Ян Дзяржаўцаў: Сьледчы камітэт хоча схаваць праўду пра мінуўшчыну
Сябра КХП–БНФ Ян Дзяржаўцаў мяркуе, што сьледчыя, якія вядуць справу наконт знойдзеных у лесе пад вёскай Хайсы чалавечых парэшткаў, хочуць схаваць праўду ад грамадзкасьці. Да такой высновы партыйны актывіст прыйшоў пасьля сустрэчы з супрацоўніцай Сьледчага камітэту Зояй Высокіх.
Колішні прэтэндэнт на прэзыдэнцтва згвалціў валацугу ў выцьвярэзьніку?
Скандальна вядомы віцебскі палітык Сяргей Рыжоў, які спрабаваў стаць кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 годзe, але не набраў патрэбнай колькасьці подпісаў выбаршчыкаў, зьмешчаны ў СІЗА паводле абвінавачаньня ў хуліганстве сэксуальнага характару ў дачыненьні да мужчыны бяз пэўнага месца жыхарства, паведамляе by24.org.
Праз сацыяльныя сеткi распаўсюджваецца «кампрамат» на віцебскіх актывістаў
Невядомыя разьмясьцілі ў сацыяльных сетках абразьлівыя ды ілжывыя допісы пра прыхільнікаў стварэньня партыі БХД і іншых актывістаў. Інфармацыю пра допісы разаслалі як іхным асабістым знаёмым, так і аднадумцам зь ліку дэмакратычнай апазыцыі ды незалежным журналістам.
Камунальнікі Полацку труцяць пешаходаў рэагентамі
Полацкія службы ачысткі вуліц пасыпаюць тратуары для пешаходаў хімікатамі, прызначанымі для апрацоўкі аўтамабільных дарог. Але гэта не ратуе ад галалёду, што прыводзіць да траўмаў грамадзян, часам са сьмяротным зыходам.