Былы абаронца футбольнага клюбу “Віцебск” Аляксей Халецкі прыгадаў час, праведзены ў клюбе. І распавёў пра падман чыноўнікаў наконт спартыўнай Віцебскай вобласьці: “Непрыемна зьдзівіла, што ашукалі ўвесь калектыў наконт грошай. І была абыякавасьць да каманды з боку мясцовых уладаў. Гэткай чынавенскай абыякавасьці да футбола я не сустракаў у ніводнай камандзе, дзе гуляў. Корань праблем віцебскага спорту ў тым, што працаўнікі аблвыканкаму і гарвыканкама абыякавыя да гульнявых відаў. А замест дапамогі футболу яны прыкрываюцца нейкімі мэдалямі па відах спорту, якія мала каму цікавыя”.

У Віцебску на плошчы Перамогі 15 жніўня супрацоўнікі праваахоўных органаў адзначалі 95-годзьдзе з дня ўтварэньня Віцебскай губэрнаскай міліцыі. Жыхары абласнога цэнтру змаглі пабачыць узоры міліцэйскай тэхнікі і ўзбраеньняў мінулых дзесяцьцігодзяў. Дапаўнялі карціну міліцыянты, апранутыя ў форму савецкіх часоў.

12 жніўня каля 16-й дня Яўген Парчынскі вяртаўся дахаты і каля свайго пад’езду заўважыў “Фальксваген” цёмнага колеру. Зь яго выйшлі трое пасажыраў і прапанавалі актывісту “сесьці ў машыну, каб пагаварыць”. Ён адмовіўся, яго пацягнулі сілком, распачалася бойка…

Беларускі кіраўнік спрабуе зрабіць з настаўнікаў паслухмяных зомбі і манкуртаў. Такое меркаваньне выказала каардынатар па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД), пэдагог Тацьцяна Севярынец, камэнтуючы патрабаваньне Лукашэнкі павысіць дысцыпліну ў пэдкалектывах.

7 раёнаў Віцебскай вобласьці вакол ачага (філіял ААТ “Лучоса” ў аграгарадку Копці побач зь Віцебскам) прызнаныя неспрыяльнымі зонамі па афрыканскай чуме сьвіней. У сувязі з гэтым усіх не забітых насельніцтвам сьвіней тут будуць адбіраць. Астатнія раёны па ўсёй вобласьці абвешчаныя буфэрнымі зонамі па АЧС, выразаць усіх сьвіней у падсобных гаспадарках якіх насельніцтву пакуль толькі рэкамэндуюць.