У адрас суду Першамайскага раёну Віцебску быў накіраваны ліст аб парушэньнях крымінальна-працэсуальнага заканадаўства судзьдзём Андрэем Прэйсам, што праявілася ў пакіданьні скаргаў на пастановы аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы без разгляду і неабходнасьці прыняцьця мер па выкананьні ім патрабаваньняў працэсуальнага закону пры ажыцьцяўленьні правасудзьдзя. Раней ацэнка дзеяньням судзьдзі А.Прейса была дадзеная намесьнікам Старшыні Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь Валерам Калінковічам.
Па выніках разгляду заяў праваабаронцы таксама зьвернутая ўвага старшыні суду Першамайскага раёну Віцебску Андрушэнкі А.А. на неабходнасьць павышэньня кантролю за працай судзьдзяў і больш прынцыповага рэагаваньня на заявы грамадзян адносна дзеяньняў судзьдзяў.
Крыніца: Праваабарончы цэнтар "Вясна"