Чацвер, 19 Май 2022

У Віцебскай вобласці тэмпы прызнання судамі матэрыялаў экстрэмісцкімі павялічыліся ў 1,5 раза

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

За першыя 4 месяцы 2022 года судамі Віцебскай вобласці прызнаны 36 інфармацыйных рэсурсаў, якія распаўсюджваюць экстрэмісцкія матэрыялы. У рэпрэсіях супраць свабоды распаўсюджвання інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт прынялі ўдзел суддзі 16 раённых судоў рэгіёна. У параўнанні з папярэднім годам, дынаміка прызнання матэрыялаў экстрэмісцкімі павялічылася ў паўтара раза.

Суд Кастрычніцкага раёну прыняў 14 рашэнне ў дачыненні да 15 тэлеграм-каналу. Суд Чыгуначнага раёну Віцебску вынес 5 рашэнняў у дачыненні да 7 медыярэсурсаў. Суд Першамайскага раёну зрабіў гэта адзін раз і прызнаў наяўнасць экстрэмісцкіх матэрыялаў у адным інтэрнэт-рэсурсе.

Калі казаць пра выніковасць, то далей ідуць раённыя суды Віцебскай вобласці, якія прынялі рашэнні па 16 рашэнняў у дачыненні да 16 ТГ.

Так, суд Сененскага  прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі 3 рэсурса, а суд Докшыцкага раёну – 2.

Суды Лепельскага, Дубровенскага, Шумілінскага, Чашніцкага, Верхнедзвінскага, Расонскага, Браслаўскага, Ліёзненскага, Талачынскага, Глыбоцкага раёнаў і суд Наваполацку – па адным.

Ва ўсіх выпадках суды скарысталіся правам неадкладнага выканання сваіх рашэнняў, паколькі, на думку суддзяў, прамаруджванне ў выкананні рашэння можа прывесці да значнай шкоды для дзяржавы або зрабіць немагчымым самое выкананне.

Ініцыятарамі прыняцця судамі рашэнняў па прызнанні матэрыялаў экстрэмісцкімі былі 7 упраўленне (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь або органы пракуратуры. 

Павел Жукаў