Паводле матэрыялаў справы, з 5.08.2020 па 11.08.2021 года падсудны неаднаразова размяшчаў тэксты і каментары ў «Одноклассниках» і «ВКонтакте», «маючы намер на публічнае прыніжэнне і абразу годнасці дзейнага прэзідэнта Лукашэнкі». Усяго ў справе фігуруюць 25 эпізодаў, хаця ў следчых падазрэнні выклікалі куды болей допісаў і каментароў Андрэя Патрэбкі. Аднак лінгвістычная экспертыза паказала, што частка выказванняў пра Аляксандра Лукашэнку, а таксама пра Наталлю Качанаву, хоць і ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку, але не маюць негатыўных ацэнак.
З 24 снежня 2021 г. Андрэя Патрэбку ўтрымлівалі за кратамі, і па сканчэнні працэсу ён быў вызвалены з-пад варты. Ягоны тэлефон, як сродак здзяйснення злачынства, канфіскаваны.
Міхась Хмара
Аўторак, 17 Май 2022
Тры гады «хатняй хіміі» за абражанне Аляксандра Лукашэнкі прысудзілі жыхару Фарынава
У судзе Полацка і Полацкага раёну вынесены прысуд Андрэю Патрэбку, жыхару пасёлка Фарынава, што ў Полацкім раёне. Суддзя Віктар Баліка прызнаў яго вінаватым паводле ч.1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу – за шматразовыя абразы на адрас Аляксандра Лукашэнкі ў сацыяльных сетках.
Апублікавана ў
Суд
Тэгі: