ГА "Дзіцячай Актыўнай Рэабілітацыі" было зарэгістраванае ўладамі 23 мая 2018 года і за сваю чатырохгадовую гісторыю існавання змагла дапамагчы многім дзецям у якіх былі сур'ёзныя праблемы са здароўем.
Стварыўшы гэтую грамадскую арганізацыю і працуючы ў ёй на валанцёрскіх пачатках, віцябляне шчыра імкнуліся змяніць грамадскую свядомасць у адносінах да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, устараніць сацыяльныя бар'еры і стэрэатыпы.
Для гэтага ДАРаўцы арганізоўвалі сумесны вольны час дзяцей з інваліднасцю і фізічна здаровых людзей, імкнуліся стварыць для хворых дзяцей асяроддзе пражывання, у якім адсутнічалі б пачуцці непатрэбнасці, незапатрабаванасці, дыскрымінацыі і адзіноты. І словы не разыходзіліся са справамі.
Адразу пасля рэгістрацыі, у ліпені 2018 года бацькі, заснавальнікі арганізацыі, і іх дзеці ў складзе каманды «Крылы Анёлаў» прынялі масавы ўдзел у "Славянскім забегу". Разам з імі паўмарафонскую дыстанцыю пераадолеў ураджэнец Оршы, удзельнік Нацыянальнай паралімпійскай зборнай, бізнэсмэн, матывацыйны аратар Аляксей Талай.
У лістападзе 2018 года актывісты арганізацыі далучыліся да сацыяльнага праекту "Новае жыццё ў абмен на вечкі". Яны звярнуліся да жыхароў горада з прапановай прыняць удзел у зборы пластыкавых вечак ад бутэлек з-пад напояў, бытавой парфумерыі і хіміі, якія потым ішлі на перапрацоўку. Атрыманыя падчас акцыі грошы пайшлі на набыццё медыкаментаў, медінвентару і рэабілітацыйнага абсталявання для людзей з інваліднасцю.
Каб адбывалась камунікацыя дзяцей і іх бацькоў актывісты "ДАР" створыли Ditenok.com, на якім змяшчалася інфармацыя аб дзейнасці арганізацыі.
І вось адным росчыркам пяра суддзі пастаўлена па-за законам каманда неабыякавых людзей, якая была аб'яднана ідэямі паляпшэння якасці жыцця, сацыяльнага станаўлення, усебаковага развіцця і рэабілітацыі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
Алег Кунін