Што да апошняга, то праца настаўніцы Ірыны Уладзіміраўны Леснічэнка заўсёды заслугоўвала толькі станоўчыя водгукі. «За яе плячыма амаль тры дзясяткі вучэбных сезонаў і сотні школьнікаў, якім яна прывівае любоў да роднага слова. Яе навучэнцы паказваюць высокія вынікі на цэнтралізаваным тэсціраванні, становяцца пераможцамі навукова-практычных канферэнцый, конкурсаў даследчых работ. Кожны ўрок Ірыны Уладзіміраўны – у пэўным сэнсе адкрыццё. Яна не абмяжоўваецца “сухім” матэрыялам падручнікаў – заўсёды знаходзіць штосьці цікавае, што развівае культуру, адукаванасць дзяцей, выкарыстоўвае ў рабоце сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі», - так пісала пра настаўніцу вушацкая раённая газета «Патрыёт» з нагоды размяшчэння яе фотаздымка на Раённай дошцы гонару па выніках працы 2019г.
Лявон Каляда