Пятніца, 06 Кастрычнік 2023

За падпіску на тры “экстрэмісцкія” рэсурсы ўлады арыштавалі работніка “Нафтана”

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 28 верасня за падпіску на тры «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы арыштавала на трое сутак работніка ААТ «Нафтана» Дзянісу Філітарыну.

У судовым паседжанні было агучана, што ў Дзяніса ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», дзе ў раздзеле падпіскі працаўнік аддзела 7-га ўпраўлення ГУБАЗіК выявіў падпіскі на старонку «STOP LUKA», суполку «Наш край» і групу «Анлайн-платформа голас». Гэтыя інфармацыйныя рэсурсы раней судамі былі аднесены да экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судзе "правапарушальнік" прызнаў, што ён сапраўды меў на сваёй старонцы ў СС розныя падпіскі і публікацыі, у тым ліку з рэсурсаў "STOP LUKA", "Наш край" і "Анлайн-платформа голас".

Суддзя Балаболава ўлічыла, што Філітарын прызнаў віну і мае на ўтрыманні двух непаўналетніх дзяцей і кіруючыся ч.2 арт. 19.11 КаАП пастанавіла арыштаваць мужчыну на трое сутак без канфіскацыі прыналежных яму гаджэтаў.

Віталь Ларын