Пятніца, 03 Лістапад 2023

Падвысілі аршанскую суддзю Святлану Кузьмічонак, якая выносіла палітычна матываваныя прысуды. Яе перавялі ў Віцебск

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў». На павышэнне пайшлі некаторыя з тых, хто шчыраваў на палітычных справах. Сярод іх – прадстаўніца суда Оршы і Аршанскага раёна Святлана Кузьмічонак, якую перавялі працаваць у суд Кастрычніцкага рёна Віцебска. Летась у верасні ёй падвысілі да 4-га разраду кваліфікацыйны клас, а сёлета, пасля яшчэ шэрагу абвінаваўчых рашэнняў па палітычных справах, «забралі ў вобласць».

Летась Святлана Кузьмічонак асудзіла аршанца Арцёма Ляшнеўскага – прызнала яго вінаватым у здзяйсненні злачынства па артыкуле 369 "Знявага прадстаўніка ўлады" Крымінальнага Кодэкса і прызначыла яму 2 з паловай гады "хіміі". Яна ж вынесены прысуд жыхару Оршы Антону Баброву, звінаваціўшы ў абразе Аляксандра Лукашэнкі па ч. 1 арт.368 Крымінальнага кодэкса, -- пакарала мужчыну пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму на 2 гады.

Апошнія рашэнні ў Аршанскім судзе Святлана Кузьмічонак выносіла па «палітычных» адміністрацыйных справах. Чатыры разы яна судзіла былога міліцыянта Сяргея Вальковіча, у якога на старонках у сацсетках сілавікі знайшлі падпіскі на старонкі, прызнаныя «экстрэмісцкімі». Сумарна мужчына атрымаў 37 сутак арышту.

Двойчы Святлана Кузьмічонак судзіла жыхарку Оршы Алену Енушэўскую. За «экстрэмісцкія»падпіскі і «пікетаванне» (шляхам размяшчэння на сваёй старонцы «ВКонтакте» герба «Пагоня» ёй былі прысуджаны два арышты па 7 сутак кожны.

Яшчэ аднаму аршанцу Святлана Кузьмічонак прысудзіла 15 сутак арышту за падпіску ў Instagram на так званы экстрэмісцкі рэсурс. Падсудны казаў, што не карыстаўся гэтай старонкай ужо 10 гадоў, але суддзю гэта не пераканала.

Юлія Бабаед