Судовым паседжанні быў зачытаны пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, у якім супрацоўнікі міліцыі паведамлялі аб тым, што Аляксандр у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размяшчаў і захоўваў інфармацыю, якую суды ў нядаўнім мінулым залічылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Прыняўшы як доказ датычнасці здзяйснення правапарушэння прызнання віны, суддзя Вязіцкі на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакараў Ластоўскага арыштам тэрмінам на 10 сутак. Акрамя таго, суддзя ўлічыў, што ў якасці сродку здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння мужчына выкарыстаў прыналежны яму мабільны тэлефон, і канфіскаваў у бязвыплатную ўласнасць дзяржавы гаджэт «правапарушальніка».
Валерый Лобаў