У судовым паседжанні стала вядома, што Вольга на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» мела спасылкі на інтэрнэт-супольнасць з назвай «STOP LUKA» і, інтэрнэт-старонку з назвай «Belsat». Судом устаноўлена, што гэтыя рэсурсы былі ўключаны ўладамі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Маладая жанчына ў судзе віну і дачыненне да ўчыненага правапарушэння прызнала, на даследаванні доказаў па справе не настойвала.
Таму суддзя Болоболова ў рамках ч.2 арт.19.11 КаАП падвергла Сачыўку адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры пятнаццаці базавых велічынь, што складае 600 рублёў.
Анастасія Футава