У судовым паседжаньні быў агучаны пратакол аб адміністратыўнай адказнасьці, паводле якога Марыя на сваёй пэрсанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Instagram» мела спасылкі на публікацыі каналаў: «SYMBAL.BY», «Радыё Свабода – Беларусь», «Belsat», «Наша Ніва» і «NEXTA». Усе гэтыя інфармацыйныя рэсурсы ў розны час улады ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Жанчына ў судзе віну прызнала поўнасцю, на даследаванні доказаў па справе не настойвала.
Улічваючы ўсе абставіны справы, суддзя Балаболава на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакарала Ганчукам пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры дваццаці базавых велічыняў на суму 740 рублёў.
Ларыса Журкоўская