У судзе стала вядома, што на працягу больш за трох гадоў Алег захоўваў на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» лагатып канала «Краіна для жыцця» у выглядзе славеснага абазначэння, выкананага белым колерам на чорным фоне, якое змяшчае назву «Краіна для ЖЫЦЦЯ» з чырвонай паласой пасярэдзіне лагатыпа. Гэты лагатып уладамі ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Мужчына ў судовым паседжанні віну не прызнаў, і звярнуў увагу на сваю недатычнасць да здзяйснення правапарушэння. Абгрунтаваў гэта тым, што ён у 2020 годзе страціў свой мабільны тэлефон, і не мог размясціць забароненую інфармацыю.
Аднак суддзя Балаболава не прыняла гэтыя тлумачэнні і на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП падвергла Шырокаму адміністрацыйнаму пакаранню ў выглядзе арышту тэрмінам на пятнаццаць сутак.
Таццяна Фокіна