Серада, 21 Люты 2024

Расейскія ўлады абвясцілі ў вышук двух беларускіх каталіцкіх святароў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Святары Вячаслаў Барок і Андрэй Вашчук Святары Вячаслаў Барок і Андрэй Вашчук

Не так даўно святары Вячаслаў Барок і Андрэй Вашчук былі змешчаны ў базу вышуку МУС Расійскай Федэрацыі. У 2021-2022 гадах святары неаднаразова падвяргаліся пераследу з боку беларускіх ўладаў за сваю грамадзянскую пазіцыю, у тым ліку антываенную, іх арыштоўвалі і штрафавалі, з-за чаго яны былі вымушаныя пакінуць Беларусь, а Youtube-канал Барка ва ўладамі краіны прызнаны экстрэмісцкім.

Ксёндз Вячаслаў Барок - вядомы беларускі свяшчэннік. Пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў гонар св. Язафата Кунцэвіча ў гп. Расоны Віцебскай вобласці. Член групы "Хрысціянская візія" з дня заснавання.

Ксёндз Андрэй Вашчук былы пробашч рымска-каталіцкай парафіі Святога Духа, Віцебск, член Сальватарыянскага ордэна. Ён быў затрыманы 15 ліпеня 2022 г. па ч. 1. арт. 24.23 КаАП (“Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў”) і да суда ўтрымлівалі ў Першамайскім РУУС г. Віцебска.

У матэрыялах справы фігуравалі профільны малюнак на Facebook з бел-чырвона-белым сцягам, а таксама іншыя «пратэстныя» фатаграфіі, у тым ліку са сцягам Украіны. Двойчы зрынуць адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе арышту на 15 сутак.

Першы раз - 18 ліпеня, а 23 ліпеня стала вядома, што ён атрымаў яшчэ 15 сутак. У праўладных тэлеграм-каналах супраць яго была разгорнута кампанія па дыскрэдытацыі. 15 жніўня 2022 года быў вымушаны ўцякаць з Беларусі,  а 9 верасня 2022 года завочна падвергнуты штрафу ў памеры 320 рублёў па арт. 19.10.

Алег Журавель