Улады абвінавацілі Іллю ў тым, што ён на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «YouTube» меў спасылку на канал «Народны рэпарцёр», уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У судовым паседжанні мужчына віну прызнаў, але ад дачы тлумачэнняў па адміністрацыйнай справе адмовіўся.
Прыняўшы прызнанне віны як асноўны доказ, на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП суддзя Болоболова падвергла Рагожнікава адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе арышту тэрмінам на пятнаццаць сутак.
Ліка Жырнова