У судзе стала вядома, што Аксана атрымала і надалей выкарыстоўвала ў асабістых мэтах замежную бязвыплатную дапамогу ў выглядзе прадуктаў харчавання і бытавая хімія на агульную суму не менш за 1993,48 рублёў. Грошы ёй былі пералічаныя “INeedHelpBY” прадстаўнікоў якіх улады прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.
Суд убачыў у дзеяннях жанчыны выкарыстанне ЗБД «…для стварэння пагрозы прычынення шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, выяўленай у публічнай, загадзя неправамернай легітымізацыі дзеянняў асоб, якія здзейснілі правапарушэнні і злачынствы, у тым ліку шляхам надання ім псеўдастатусу «палітвязняў», незаконным нівеліраванням прыцягнення да адказнасці і іншай экстрэмісцкай дзейнасці».
У судовым паседжанні жанчына віну ў здзяйсненні правапарушэння не прызнала.
Тым не менш, суддзя Балаболава на падставе аб.2 п.2 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе» (у рэдакцыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.11.2021 г. №7) пакарала Капшуль адміністрацыйным штрафам у памеры шасці ста рублёў, а таксама спагнала ў даход дзяржавы кошт прадмета адміністрацыйнага правапарушэння - 1993,48 рублёў ЗБД.
Руслан Кулаеў