Звальненню не перашкодзіла тое, што Васюк удзельнічаў у разглядзе як мінімум двух крымінальных спраў па дыфамацыйных артыкулах (абраза прадстаўніка ўлады).
Таксама ён на працягу трох апошніх гадоў караў жыхароў Лепеля і Лепельскага раёна штрафамі і арыштамі за распаўсюджванне імі так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў і правядзенне масавых мерапрыемстваў у сацыяльных сетках. Ніжэй апісаныя сумныя вынікі працы былога суддзі.
11 лістапада 2021 года суддзя Васюк разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні 43-гадовага эканаміста Алега Шкеціка, які абвінавачваецца ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Назваў "упыром" супрацоўніка калоніі, Алег быў пакараны трымя гадамі "хатняй хіміі"
25 лютага 2022 года да 2-х гадоў абмежавання волі суддзя Дзмітрый Васюк па крымінальнай справе жыхара Лепеля Міхаіла Чумакова, за тое, што Міхаіл “абразіў” супрацоўніка ДАІ.
23 кастрычніка 2023 года за правядзенне несанкцыянаванага ўладамі пікетавання і распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльнай сетцы пакараў у выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 11 сутак цырульніцу і адміністратара Евангельскай царквы 65-гадовую Вольгу Мадатаву.
Таксама толькі ў мінулым годзе за распаўсюд “эктрымізма” і праведзеныя пікеты у сацсетках былі адміністратыўна арыштаваныя на розныя тэрміны лепельцы Андрэй Арадэйка, Павел Міснік, Алена Шышова, Павал Занько, Уладзіслаў Глінскі і яшчэ некалікі асобаў, прозвішчы якіх немагчыма спраўдзіць.
Алена Паўлава