У Паставах прадпрымальнік Ігар Парункевіч меў уласны бар у цэнтры горада. Ужо апынуўшыся ў замежжы, ён распавядаў, што падтрымліваў Святлану Ціханоўскую, і што ў ягоным бары «выставілі каробку для ахвяраванняў для тых людзей, хто пацярпеў падчас акцый пратэсту». Міліцыянтам гэта не спадабалася, яны спачатку пагражалі, а потым і насамрэч завялі на прадпрымальніка крымінальную справу. Ён мусіў пакінуць Беларусь, і цяпер жыве ў Літве.
На этапе расследавання СК прапаноўваў Ігару Парункевічу вярнуцца дадому і прыйсці на допыт па сваёй справе. Але хлопец такім «запрашэннем» не скарыстаўся.
Андрэй Лаўніковіч
Панядзелак, 22 Красавік 2024
У Мінску завочна судзяць пастаўскага прадпрымальніка Ігара Парункевіча
Працэс у Мінскім абласным судзе ў парадку спецыяльнай выьворчасці распачаўся 18 красавіка. Супраць 29-гадовага пастаўчаніна спачатку распачалі крымінальную справу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — аб распальванні варожасці, абразе Лукашэнкі і гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыянта (артыкулы 130, 368 і 364 Крымінальнага Кодэкса). У раскладзе судовых паседжанняў цяпер фігуруе яшчэ адзін асртыкул – ч.2 арт.361-4 (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).
Апублікавана ў
Суд