Чацвер, 13 Чэрвень 2024

За нацызм у сацсетцы ўлады аштрафавалі жыхара Віцебска

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 22 траўня за публічнае распаўсюджванне нацысцкай сімволікі аштрафавала на 400 рублёў беспрацоўнага Арцёма Сідарэнку. Суд адбывалася ў адсутнасць правапарушальніка.

Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, Арцём сацыяльнай сеткі "Інстаграм", размясціў у агульным доступе для азнаямлення іншых карыстальнікаў, сваю фотавыяву, якая змяшчае нацысцкую сімволіку ў выглядзе сцяга «Трэцяга рэйха».  Такім чынам, на думку ўладаў, мужчына наўмысна публічна прадэманстраваў нацысцкую сімволіку з выкарыстаннем сеткі Інтэрнет.

Даследаваўшы доказы, якія ёсць у матэрыялах справы, суддзя Карабліна на падставе ч.1 арт.19.10 КаАП пакарала Сідарэнку штрафам у даход дзяржавы ў памеры 10 базавых велічыняў на суму 400 рублёў.

Вольга Шамшур