Серада, 12 Чэрвень 2024

За "экстрэмізм" у інтэрнэце ўлады арыштавалі жыхара Наваполацка

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 9 студзеня за “экстрэмізм” у сацыяльнай сетцы пакарала арыштам на 13 сутак масажыста Арцёма Баўцёнка. Ён быў адным са тых 180 жыхароў Наваполацка, якія былі асуджаныя на адміністрацыйны арышт на пачатку бягучага года. Суд над “правапарушальнікам” праходзіў па камунікатары “Скайп” і доўжыўся каля 15 хвілін.

Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, Арцём, са свайго акаўтра ў сацсетцы “Аднакласнікі” быў падпісаны на “экстрэмісцкія” медыя: “Белсат”, “Нашу Ніву” і “Люстэрка”.

Зыходзячы з матэрыялаў справы і прызнання віны на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП судзьдзя Балаболава пакарала Баўцёнка адміністратыўным арыштам на тэрмін роўны 13 суткам.

Ларыса Куркова