Паводле рашэння КДБ ад 18 чэрвеня 2024 года «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэміскім фармаваннем і забароне ягонай дзейнасці», у склад арганізацыі «Білорусь 2.0 Робімо Разам» уваходзяць 8 чалавек. У тым ліку і Вольга Пашкевіч. Нагадаем, што Вольгу Пошкевіч і Іосіфа Дулебу 3-га траўня ўжо ўносілі ў гэты самы спіс МУС - тады ў складзе «экстрэмісцкага фармавання «FreeInfoBel».
Іосіф Дулеба, у адрозненне ад іншых згаданых асобаў, знаходзіцца ў Беларусі. Ён быў затрыманы 7-га траўня ў Віцебску. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак за падпіскі на так званыя экстрэмісцкія інфармацыйныя рэсурсы ў сацыяльных сетках і змясцілі ў ІЧУ, потым перавялі ў СІЗА. Дома ў Язэпа Дулебы правялі ператрус, забралі аргтэхніку.
У 1990-я гады Іосіф Дулеба кіраваў віцебскай гарадской партыйнай структурай БНФ, у пачатку 2000-х адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Але ён заўсёды цікавіўся палітыкай, каментаваў у сацыяльных сетках значныя грамадскія падзеі, шмат камунікаваў з вядомымі ў Беларусі асобамі.
Вядома, што пасля падзеяў 2020г. Язэп Дулеба на некаторы час з'язджаў ва Ўкраіну, але потым вярнуўся дадому, хаця сябры яму гэтага не раілі.
Сёлета 17 чеэрвеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Іосіфа Дулебу палітычным зняволеным.
Міхаіл Латунны
Серада, 26 Чэрвень 2024
Віцяблянін Іосіф Дулеба прызнаны ўдзельнікам ужо другога экстрэмісцкага фармавання
У дапоўнены 25 чэрвеня «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» унесена грамадская арганізацыя, зарэгістраваная ва Ўкраіне пад назвай «Громадська організація «Білорусь 2.0 Робімо Разам». У складзе групы грамадзян, якія нібыта здзяйснялі «экстрэмісцкую дзейнасць» у складзе гэтай суполкі, названа і прозвішча Іосіфа Дулебы, якога зараз утрымліваюць у віцебскім СІЗА.
Апублікавана ў
Суд
Тэгі: