У 2001 годзе Урбана ўзялі на працу ў суд Чыгуначнага раёна Віцебска, і праз 20 гадоў ён даслужыўся да пасады намесніка старшыні суда Першамайскага раёна.
12 жніўня 2022г. Юрый Урбан вынес прысуд палітвязню Аляксею Мацявіну – прызнаў яго вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса. За абразу Лукашэнкі віцяблянін быў асуджаны на паўтара гады калоніі за каментар у тэлеграм-чаце, прызнаным экстрэмісцкім.
4 жніўня 2023 г. суддзя Урбан пакараў 23-гадовага Паўла Дунаева за здзек над дзяржаўнымі сімваламі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса. Суд прызначыў хлопцу два гады «хатняй хіміі» за тое, што ён сарваў сцяг з флагштока на адной з віцебскіх крам, прайшоўся з ім па горадзе, а потым выкінуў.
Сяргей Пятроў