Панядзелак, 22 Люты 2016

Эканамічны суд займаецца прадпрыемствамі-даўжнікамі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На Віцебшчыне з амаль 17 тысяч заяваў аб распачынаньні загаднай вытворчасьці, што паступілі ў эканамічны суд, у 90% выпадкаў даўжнікамі зьяўляліся прадпрыемствы і арганізацыі.

Яшчэ адзін аспэкт: амаль у палове спрошчаных спрэчак заяўнікі мелі намер спагнаць нязначную па памеры запазычанасьць (якая не перавышае 100 базавых велічынь, або 21 мільён рублёў).

Тэмп росту такіх справаў у параўнаньні з 2014-м выявіўся невысокім дзякуючы таму, што заяўнікі актыўна скарысталіся заканадаўчай навацыяй. Са жніўня 2015 году спагнаньне па бясспрэчных запазычанасьцях, якія прызнаюць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, можна ажыцьцявіць без суду, зьвярнуўшыся да натарыюса па ажыцьцяўленьне выканаўчага надпісу. Гэта прадугледжана ўказам №366 «Аб некаторых магчымасьцях натарыяльнай дзейнасьці». Усяго за мінулы год па вобласьці зьдзейсьнена больш за 2,6 тысяч выканаўчых надпісаў, што дазволіла на 12% зьнізіць нагрузку на судзьдзяў.

Начальнік аддзелу статыстыкі і аналізу судовай практыкі Вольга Кібісава акцэнтуе ўвагу суб'ектаў гаспадараньня на тым, што зь лютага 2016 году заяўнікі, якія зьвярнуліся ў суд па спагнаньне даўгоў у спрошчаным парадку, будуць апавяшчацца пра распачынаньне загаднай вытворчасьці праз разьмяшчэньне такой інфармацыі ў Інтэрнэце на старонцы суду афіцыйнага парталу судоў агульнай юрысдыкцыі.

Служкам Фэміды таксама трэба аптымізаваць выдаткі, а гэткае прымяненьне інфармацыйных тэхналёгіяў дазволіць удвая скараціць затраты на ліставаньне.

Колькасьць пазваў, што паступілі, вырасла на 27% да амаль 3 тысяч справаў, сярэднямесячная нагрузка на судзьдзю склала 21 справу. Па выніках разгляду пазоўных заяваў спагнана з адказчыкаў каля 420 мільярдаў рублёў. Прэтэнзіі яшчэ на 192 мільярды рублёў удалося ўрэгуляваць ў прымірэнчай працэдуры, якая была адкрытая па 736 справах (на 4% больш, чым ў 2014-м).

Сяргей Антонаў, http://vitvesti.by/