Субота, 07 Сакавік 2026

Суды Віцебскай вобласці прызналі “экстрэмісцкімі” яшчэ 6 інтэрнэт-рэсурсаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На гэтым тыдні на сайце Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавілі Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У ім “адзначыліся” сваімі апошнімі рашэннямі аршанскі і полацкі суды

- суд Аршанскага раёна і горада Оршы 4 сакавіка прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй  5 інтэрнэт-рэсурсаў адукацыйнага праекта “Гэта база”: аднайменны сайт, старонку ў Instagram, стронку ў TikTok ,  Telegram-канал і Youtube-канал.

- Суд Полацкага раёна і горада Полацка 2 сакавіка прызнаў “экстрэмісцкім” змест старонкі ў Threads з назвай  “Беларусь Факты”, дзе змяшчаюцца навіны з розных рэгіёнаў.

 Усе гэтыя інтэрнэт-рэсурсы 5 сакавіка былі ўключаны ў абноўлены Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Рамір Ігнатаў