18 красавіка судзьдзя Кастрычніцкага раёну Віцебску Яўген Буруноў, разгледзеўшы справу Паўла Тулубенскага, вынес пастанову аб пакараньні яго штрафам. Згодна з рашэньнем, сп. Тулубенскi павінен будзе заплаціць дзяржаве 3 млн. рублёў за тое, што ён нібыта распаўсюджваў паклёпніцкія выдумкі ў дачыненьні да дырэктара таварыства з дадатковай адказнасьцю «Навукова-вытворчае прадпрыемства “Мера”» Сяргея Літвінчука.

Гэткае пакараньне прысудзілі віцебскай актывістцы за пікет супраць удзелу ва ўжо мінулых мясцовых выбарах, які адбыўся 22 сакавіка ў Віцебску. Працэс у Першамайскім райсудзе працягваўся менш за паўгадзіны.

Тацьцяна Вінакурава была адзінай у краіне жанчынай-матагоншчыцай. На судзе калегі ўспаміналі, што на адной руцэ яна падцягваецца 20 разоў. Апошнім часам жанчына працавала паштаркай у прыгарадзе Віцебску. Яе затрымалі перад самым ад’ездам на чэмпіянат Эўропы па матакросе.

У судзе Гарадоцкага раёну завяршыўся разгляд скаргі Яна Дзяржаўцава на парушэньне адказнымі работнікамі Гарадоцкага райвыканкаму закону «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Судзьдзя Алена Віхаценка скаргу актывіста не задаволіла, паверыўшы сьведцы – начальніку аддзелу жыльлёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкаму Тацьцяне Пушковай.

44-гадовая жанчына асуджаная на 4,5 гады пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе прызналі вінаватай у “незаконных дзеяньнях у адносінах выбуховых рэчываў” і “асабліва злосным хуліганстве”. Не ўдакладняецца, чаму свой хуліганскі ўчынак жанчына зьдзейсьніла каля будынку КДБ.